Развітанне з Мікітам Мелказёравым пройдзе 30 снежня ў Варшаве

У мэтах бяспекі аб месцы развітання будзе паведамлена напярэдадні.

Мікіта Мелказёраў. Фота: Радыё Свабода

Як паведаміў журналіст Аляксандр Івулін, развітанне з Мікітам Мелказёравым адбудзецца 30 снежня з 12:00 да 15:00.

Мікіту Мелказёраву было 37 гадоў. Ён аўтар і суаўтар праектаў «Жыццё-маліна», «Загляне сонца» і падкасту «Нешта будзе», сувядоўца праграмы «Мова нанова» на «Белсаце».

Мікіта Мелказёраў раптоўна памёр у ноч на 21 снежня дома ў Варшаве.

Варшаўская пракуратура пачала расследаванне смерці журналіста Мікіты Мелказёрава паводле артыкулу аб ненаўмысным забойстве. Такі артыкул ужываюць заўсёды, калі прычыну смерці яшчэ не выявілі.